Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  6. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  7. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  8. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  9. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  12. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  13. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  14. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  15. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  16. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  17. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  18. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
Читать по-русски


/

У канцы лютага гэтага года многіх шакавала навіна пра згвалтаванне ў цэнтры Варшавы беларускі Лізы. Некалькі дзён дактары змагаліся за жыццё дзяўчыны, але выратаваць яе не ўдалося. 1 сакавіка Ліза памерла. Зрабіць усё магчымае, каб беларуска паправілася, тады спрабаваў яшчэ адзін чалавек — яе хлопец Даніла, з якім яны былі разам больш за тры гады. Праз паўгода пасля трагедыі малады чалавек расказаў «Люстэрку» пра тое, як ён жыве цяпер, ці прыйшоў у сябе пасля страты і чаму пачаў супрацоўнічаць са стартапам, які дапамагае жанчынам бяспечна вярнуцца ноччу дадому.

Пострадавшая от изнасилования в Варшаве Елизавета. Фото предоставлено собеседником
Пацярпелая ад згвалтавання ў Варшаве Лізавета. Фота: асабісты архіў

«Навошта мы тут жывём, калі так лёгка можна адысці?»

Данілу 25 гадоў, хлопец родам з Марыупаля. Яго сям’я выехала з Украіны і цяпер жыве ў Грузіі. Сам малады чалавек ужо шэсць гадоў знаходзіцца ў Варшаве. З Лізай Даніла пазнаёміўся ў 2021 годзе — яны былі суседзямі па доме. На момант трагедыі пара была разам больш за тры гады. Праз паўгода пра здарэнне Даніла кажа амаль спакойна. Хоць прызнаецца: перад пачаткам інтэрв'ю на яго напаў лёгкі мандраж — як заўсёды бывае, калі трэба гаварыць пра Лізу.

У лютым, пакуль беларуска ляжала ў рэанімацыі, Даніла шукаў дактароў, якія яшчэ раз агледзяць Лізу і дадуць сваё заключэнне пра яе стан, займаўся зборам сродкаў на рэабілітацыю ў надзеі на аднаўленне дзяўчыны. Потым — арганізацыяй пахавання, выбарам помніка. На асэнсаванне сітуацыі проста не заставалася часу, кажа хлопец.

— Тады адчуванні абвастрыліся максімальна. Сітуацыя шокавая, шмат задач, якія трэба вырашаць. Усё адбывалася адначасова і суперхутка. Асабліва перыяд з 25 лютага да 14 сакавіка (на Лізу напалі 25 лютага, пахаванне адбылося 14 сакавіка. — Заўв. рэд.), — дзеліцца ён. — Гэта была нібыта матрыца, якая ўвесь час паўтараецца. Прачынаешся, вырашаеш пытанні цягам дня, прыходзіш дадому вельмі позна ўначы і спрабуеш заснуць. Але не заўсёды атрымлівалася.

Толькі калі ўсе задачы засталіся ззаду, хлопца накрыла разуменне ўсяго, што адбылося.

— Калі яшчэ вырашаў пытанні наконт збору сродкаў, супрацоўніца Pomagam.pl (арганізацыя, з дапамогай якой Даніла збіраў грошы. — Заўв. рэд.) сказала: «Ты цяпер гэтага не адчуваеш, але знайдзі сабе псіхатэрапеўта ці псіхолага». І я ў той момант сапраўды не разумеў навошта. Мяне ніхто не забіў, не згвалціў. Я проста спраўляюся з наступствамі, якія здарыліся з маім блізкім чалавекам, — расказвае Даніла. — Зразумеў, пра што яна казала, толькі калі ўсё сціхла. Выбіла з нармальнага стану разуменне таго, што чалавек памёр у 25 вось такім жахлівым чынам. І пра гэта проста думаеш 24/7. Прачынаешся — думаеш, працуеш — думаеш, прымаеш душ — думаеш, ідзеш кудысьці — таксама думаеш. Пачынаеш разважаць пра сэнс жыцця: навошта мы жывём, калі так лёгка можна адысці? Будзе пасля нашай смерці пустата ці пераўвасабленне? Я не рэлігійны чалавек (у бога веру, але ў царкву не хаджу), але, напэўна, зручна верыць, што там нешта ёсць, каб псіхіка лягчэй спраўлялася.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

Да псіхолага Даніла таксама звярнуўся. У першую чаргу для таго, каб пачаць нармальна спаць. Калі сон наладзіўся, проста пачаў выгаворвацца. Хлопец упэўнены: размовы пра перажыты боль дапамагаюць адпускаць яго.

— Яшчэ абмяркоўваў з тэрапеўтам тое, што вельмі моцна вінаваціў сябе ў тым, што здарылася. Што не пракантраляваў, куды і з кім яна пайшла, — дзеліцца ён. — Мне казалі, што кожны сам адказвае за сябе, што такое магло здарыцца з любым і што я ж не магу трымаць чалавека 24/7 пры сабе. Галавой ты ўсё гэта разумееш. Але ўсё роўна застаецца пачуццё, што ўсё магло быць іначай. І я вельмі доўга прыходзіў да таго, што маёй віны няма. Толькі таго, хто гэта зрабіў.

Праз тыдзень пасля пахавання Даніла вярнуўся да працы. Ён дызайнер у адной з варшаўскіх кампаній. Успамінае, што навіна пра яго дзяўчыну шакавала калег, і кіраўніцтва адразу прапанавала: можна браць столькі адгулаў, колькі будзе трэба.

— Але я таксама разумеў, што ўсё ж гэта праца і не варта падводзіць людзей, таму пастараўся вярнуцца амаль адразу, як толькі скончыў усе справы. І з галавой занурыўся ў працу, — успамінае ён. — Гэта ўсё, што заставалася рабіць. Паралельна з асноўнымі задачамі спрабаваў развіваць свае праекты. Таксама спосаб перакіраваць увагу з перажыванняў на нешта іншае. Праўда, у выніку здарылася нешта падобнае да выгарання. Напэўна, месяц мой дзень выглядаў так: прачынаюся, працую дыстанцыйна з ложка, увесь час сяджу дома, іду спаць.

«Пачынаеш падазраваць у нечым літаральна кожнага мінака»

У красавіку Даніла зняў іншую кватэру: знаходзіцца ў старой было невыносна. Пра Лізу нагадвала ўсё вакол. Тады ж дзякуючы сябрам адкрыў для сябе новыя хобі. Старымі займаўся разам з дзяўчынай, і вяртанне да іх лішні раз нагадвала, што як раней ужо не будзе.

— Сябры баяліся, што я западу ў глыбокую дэпрэсію, і пачалі мяне выцягваць з дому. Мы сталі хадзіць на ёгу, у розныя секцыі. Увогуле, проста спрабавалі заняць мяне нечым. І гэта дапамагае. Бо ў такой сітуацыі нельга замыкацца ў сабе. Людзі па-рознаму перажываюць адыход блізкіх: могуць пайсці ў адрыў, у алкаголь, наркатычную залежнасць, каб заглушыць боль.

Даніла кажа, што вельмі ўдзячны сябрам, якія былі побач, перажывалі і клапаціліся пра яго. Гэта не дазваляла адчуваць сябе адзінокім.

Тысячи участников марша «Ее звали Лиза», посвященного памяти изнасилованной и погибшей белоруски Лизы, а также всех женщин, подвергшихся сексуальному насилию, пришли к месту нападения на Лизу. Варшава, Польша. 6 марта 2024 года. Фото: «Зеркало»
Тысячы ўдзельнікаў маршу «Яе звалі Ліза», прысвечанага памяці згвалтаванай і загінулай беларускі Лізы, а таксама ўсіх жанчын, якія зазналі сэксуальны гвалт, прыйшлі да месца нападу на Лізу. Варшава, Польшча. 6 сакавіка 2024 года. Фота: «Люстэрка»

Дапамога сяброў была важная і таму, што пасля трагедыі з Лізай сам Даніла перастаў адчуваць сябе бяспечна на вуліцы. Праз гэта, кажа, нават пачаў менш карыстацца грамадскім транспартам.

— Там звычайна вельмі шмат людзей. І ты пачынаеш падазраваць у нечым літаральна кожнага. Асабліва ў першыя дні пасля здарэння. Нават у маіх сяброў, якія дапамагалі праз усё гэта праходзіць, было падобнае адчуванне. Ніхто не западаў у істэрыку, проста ты ідзеш вуліцай і думаеш, што нешта можа здарыцца. Гэта крыху прайшло, але ўсё роўна немагчыма перастаць быць напагатове. Яшчэ першы час было некамфортна выйсці вонкі праз тое, што мне здавалася — усе ведаюць пра тое, што адбылося, будуць звяртаць на мяне ўвагу, — успамінае ён.

Перажываць тое, што адбываецца, Даніле дапамагаюць і родныя Лізы, асабліва яе дзядзька. Мужчына жыве ў Польшчы і літаральна з першага дня пасля здарэння дапамагаў і падтрымліваў. З ім хлопец стэлефаноўваецца дагэтуль. Моцна кранула і тая хваля салідарнасці, якая пачалася са з’яўленнем першых публікацый пра дзяўчыну: з некаторымі з тых, хто дапамагаў тады, хлопец пасябраваў і камунікую дагэтуль.

— Тое, як людзі адрэагавалі, проста немагчыма ацаніць. Гэта настолькі было трэба! — кажа хлопец. — У першыя дні не было разумення, выжыве Ліза ці не, што спатрэбіцца для аднаўлення. І нават пасля таго, як стала вядома пра смерць, падтрымка была важная, бо пахаваць чалавека ў Польшчы каштуе вельмі вялікіх грошай, — кажа ён. — Яшчэ пасля смерці Лізы вельмі шмат людзей пісала, што яна ім снілася. Мяне нават адзін раз пазналі ў кавярні і спыталі: «А гэта з вамі здарылася?»

Даніла прызнаецца, што палічыў бы за лепшае, каб яго ведалі як класнага спецыяліста ў сваёй справе, маркетолага, дызайнера, а зусім не ахвяру абставінаў. Аднак разумее, што гэта адваротны бок сітуацыі, калі яго асабістая гісторыя стала публічнай.

Прощальная панихида по беларуске Елизавете, изнасилованной и убитой в Польше. Варшава, 14 марта 2024 года. Фото: "Зеркало"
Развітальная паніхіда па беларусцы Лізавеце, згвалтаванай і забітай у Польшчы. Варшава, 14 сакавіка 2024 года. Фота: «Люстэрка»

«Калі я неяк магу паспрыяць, каб такіх выпадкаў стала менш, то я гэта зраблю»

Пасля таго, што адбылося Даніла пачаў паглыбляцца ў, здавалася б, трыгерную тэму сэксуалізаванага гвалту. Успамінае: спачатку шукаў інфармацыю пра чалавека, якога абвінавацілі ў забойстве Лізы, потым яму пачалі прапаноўваць матэрыялы на тэму гвалту.

— Проста чытаў, знаёміўся з гэтым. Але дакладнай лічбы такіх выпадкаў няма. То-бок нам кажуць, умоўна, пра 30 000 згвалтаванняў за год. Але насамрэч іх нашмат больш, бо значная частка ахвяраў не даходзіць да паліцыі. Многія саромеюцца, баяцца, многіх там не прымаюць, — дзеліцца ён.

Прыкладна паўтара месяца таму Даніла пазнаёміўся з адным з заснавальнікаў польскага стартапа SafeMe (у перакладзе з англійскай — «Я ў бяспецы»). Яго прыдумалі два браты, якія вырашылі дапамагчы жыхарам (і ў асноўным жыхаркам) Польшчы бяспечна знаходзіцца на вуліцы.

— Вядома, яны не могуць гарантаваць на 100%, што выратуюць, бо гэта немагчыма. Але спрабуюць перадухіляць напады, — кажа Даніла. І пачынае тлумачыць механізм працы: — З дазволу карыстальніка яны адсочваюць месцазнаходжанне і рэагуюць, калі нешта ідзе не так. Напрыклад, дзяўчына садзіцца ў Uber і выстаўляе свой маршрут. У офісе гэтага праекта кругласутачна сядзяць людзі, якія манітораць лакацыі чалавека. І калі бачаць, што машына на вельмі доўгі час затрымліваецца ў адным месцы або паехала нейкай іншай дарогай, то спярша тэлефануюць карыстальніку і пытаюць, ці ўсё ў парадку. Калі ніхто не падымае, то да месца знаходжання чалавека адпраўляюць адпаведныя службы.

Женщина держит в руках плакат с надписью «Хопіць гвалціць», участвуя в марше «Ее звали Лиза» в центре Варшавы, посвященном памяти изнасилованной и умершей белорусской девушки Лизы, а также всех женщин, подвергшихся сексуальному насилию. Варшава, Польша. 6
Жанчына трымае ў руках плакат з надпісам «Хопіць гвалціць», удзельнічаючы ў маршы «Яе звалі Ліза» ў цэнтры Варшавы, прысвечаным памяці згвалтаванай і памерлай беларускай дзяўчыны Лізы, а таксама ўсіх жанчын, якія зазналі сэксуалізаваны гвалт. Варшава, Польшча. 6 сакавіка 2024 года. Фота: «Люстэрка»

Калі на чалавека сапраўды напалі, прадстаўнікі SafeMe могуць прысутнічаць у судзе як сведкі па справе, расказвае суразмоўца.

— Прычым усё роўна, едзе чалавек на таксі, грамадскім транспарце ці ідзе пешшу. Напрыклад, быў выпадак, калі дзяўчына з Познані вярталася дадому ў гадзіну ночы, ішла завулкам, і ёй стала страшна. Яна патэлефанавала дыспетчару і папрасіла гаварыць з ёю, пакуль будзе ісці. Дыспетчары ж разбіраюцца ў псіхалогіі, могуць чалавека супакоіць і даць выразныя, канкрэтныя інструкцыі, — расказвае суразмоўца.

Як тлумачыць Даніла, для яго праект не столькі праца, колькі магчымасць дапамагчы іншым не трапіць у сітуацыю, якая здарылася з Лізай.

— І яшчэ я б вельмі не хацеў, каб хоць нехта ў свеце перажыў тое самае, праз што прайшоў я. Тое, што адбылося, вельмі агідна. І калі я неяк магу паспрыяць, каб такіх выпадкаў стала менш, то я гэта зраблю, — кажа Даніла.

Хлопец дадае, што цяпер ужо не ўспрымае такія выпадкі як нешта абстрактнае. Разумее, праз што праходзяць людзі, якія іх перажываюць.

— Таму мне вельмі важна, наколькі магчыма, дапамагчы людзям з гэтага стартапа, каб яны ўжо дапамаглі навакольным.

Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Відавочная рэч, у якой пераконваешся: свет такі, які ён ёсць»

Цяпер Даніла паступова прывыкае да адзіноты. Кажа, што планы на будучыню ёсць, але датычаць пераважна працы.

— І наогул не люблю пра іх гаварыць. Як вядома, хочаш рассмяшыць бога — раскажы пра свае планы, — заўважае хлопец.

Адно ведае дакладна — хутка мусіць быць прызначаная дата суда над 23-гадовым Дарыянам С., якога абвінавачваюць у забойстве Лізы. Даніла будзе ўдзельнічаць у працэсе як прадстаўнік пацярпелага боку.

— Суд будзе закрыты. Як мне патлумачыў адвакат, гэта лепш, бо падчас працэсу будуць расказваць крок за крокам, што рабіў абвінавачаны, паказваць нейкія матэрыялы, фатаграфіі. Не хочацца, каб гэта трапіла ў медыя, — кажа ён. — Як буду ўсё гэта слухаць — пакуль сам не ведаю. І не ўяўляю, як сустрэнуся з абвінавачаным у судзе. Бо такога хочацца толькі прыбіць на месцы. Спадзяюся, яго пасадзяць да канца жыцця, і хай ён там гніе (абвінавачанаму пагражае ад 12 гадоў да пажыццёвага пазбаўлення волі. — Заўв. рэд.). Але я спрабую рэалістычна глядзець на рэчы: можа быць так, а можа, і не. Як мне сказаў адвакат, самы галоўны бой у судзе будзе за тэрмін.

Успамінаючы апошнія паўгода, Даніла прызнаецца: хоць з часам рабілася лягчэй, да канца Лізу ён так і не адпусціў.

— Гэта вельмі складана, калі ты жывеш тры гады з чалавекам, а потым бац — усё кардынальна мяняецца ў адну секунду, — апісвае ён тыя падзеі. — Я ўспамінаю Лізу кожны божы дзень. І гэта толькі добрае. Цяпер для мяне ўсё, што было паўгода, год таму — найлепшыя моманты жыцця. Ад такіх успамінаў, з аднаго боку, радасна і цёпла, а з іншага — вельмі сумна, бо гэтага ўжо не будзе. Я неяк у размове з заснавальніцай «Марцінкі» (польская арганізацыя, якая ўзнікла пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну і дапамагае ўкраінскім уцекачам у Польшчы. — Заўв. рэд.) сказаў, што «які сэнс жыцця, калі за секунду ўсё можа абнуліцца». І яна мне адказала, што жыццё — як цягнік, ты не ведаеш, што цябе чакае ў дарозе, даедзе ён да пункта прызначэння ці не. Але раз ты ўжо тут, то чаму б не паспрабаваць.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Andrew Neel, pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Andrew Neel, pexels.com

З таго злашчаснага дня ў лютым, кажа Даніла, ён вельмі змяніўся. Гэта заўважаюць і сябры, і ён сам.

— Пачну з таго, што пастарэў гадоў на 15, напэўна (смяецца). Заўважыў, калі мая вельмі блізкая сяброўка, якая вельмі моцна дапамагала і падтрымлівала, знайшла старую фотку, дзе мы ўсе разам у кампаніі. І я ўбачыў сябе «да» і зразумеў, што гэта два розных мяне.

А яшчэ трагедыя з Лізай прымусіла яго пачаць па-іншаму ставіцца да самай звычайнай паўсядзённасці.

— Ёсць відавочная рэч, у якой ты пераконваешся: свет такі, які ён ёсць, гэта рэальнасць. Забойствы, згвалтаванні, рабаванні адбываюцца кожны дзень, кожную секунду. І гэта наш свет, у якім мы жывём. Проста разумееш, што можа здарыцца ўсё што заўгодна, дзе заўгодна, з кім заўгодна. Ніхто не застрахаваны, — дзеліцца ён. — І я пачаў больш цаніць простыя рэчы, напэўна. Вось я сёння прачнуўся. Гэта значыць, што я жывы, я бачу, у мяне працуюць рукі і ногі. Ужо за гэта варта быць удзячным. Потым, у мяне ёсць сям’я, сябры, якім я магу патэлефанаваць у любы час і абмеркаваць усё што хачу. За гэта я таксама ўдзячны. Ці, напрыклад, я неяк увечары ішоў паркам і ўбачыў вельмі прыгожыя ліхтары, спыніўся і доўга на іх глядзеў. Зразумеў, што магу ўсё гэта ўбачыць. Магу глядзець на неба, адчуваць пах, смак ежы, вось такія рэчы чалавечыя. А Ліза ўжо не можа.

Чытайце таксама