Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  2. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  3. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  4. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  5. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  6. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  7. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  8. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  9. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  10. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  11. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  16. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  17. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
Читать по-русски


Рэйв-вечарынка на беразе Нёмана пад Стоўбцамі ў мінулыя выходныя скончылася трагедыяй. А чацвёртай раніцы 19 жніўня ратавальнікі дасталі з ракі патанулага 27-гадовага хлопца. Расказваем, што вядома пра трагедыю.

Река Неман. Фото с сайта bestbelarus.by
Рака Нёман. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: bestbelarus.by

«Хтосьці купаўся побач, нават не ведаючы пра цела»

На той вечарынцы былі сябры нашага чытача Аляксея. Паводле яго словаў, рэйв называўся «ОМС», білет каштаваў 30 рублёў. Мужчына сцвярджае, што ўсё было неафіцыйна: чэкаў не давалі, а пасля выявілася, што паводле папераў ніякага мерапрыемства ў той дзень і не было. Пры гэтым для ўдзельнікаў арганізавалі намёты, пляцоўку для танцаў і ежу. Інфармацыя пра вечарынку была апублікаваная ў закрытай групе ў Telegram, а месца правядзення паведамілі напярэдадні падзеі. Усім трэба было прыехаць на бераг Нёмана каля вёскі Кругліца Стаўбцоўскага раёна.

— Са словаў сяброў, усяго там было чалавек 50−100, — расказвае Аляксей. — Спачатку ўсё было добра, музыка, танцы. Хоць некаторыя ўдзельнікі рэйву ўжывалі не толькі алкаголь. Але потым арганізатары пачалі рэкламаваць купанне і прапаноўваць людзям асвяжыцца, хоць месца там вельмі небяспечнае, з моцнай плынню. У выніку ноччу хлопец патануў — гэта было пры маіх сябрах. Прычым хтосьці купаўся побач, нават не ведаючы пра цела. Яшчэ танула дзяўчына, але яе паспелі выратаваць.

У выніку арганізатары былі вымушаныя выклікаць МНС, а тыя выклікалі АМАП. Пра прыезд сілавікоў першымі даведаліся «гаспадары» вечарынкі і паспешліва «замяталі сляды».

— Сябры чулі, як хлопец-арганізатар праз тэлефон прасіў кагосьці дапамагчы, і як потым ён крычаў сябрам, што едзе не МУС, а АМАП, — кажа суразмоўца. — Потым арганізатары сутаргава пазрывалі бранзалеты-пропускі ў людзей з рук, згарнулі намёт і музыку, усё падчысцілі. І паспяхова звалілі з грашыма і абсталяваннем, быццам людзі самі сабраліся.

Паведамленне пра патанулага мужчыну паступіла ў МНС у 4.16 раніцы 19 жніўня. Пасля гэтага на месца прыехалі сілавікі. Некалькіх чалавек апыталі, яшчэ некалькіх, імаверна, забралі. Але ў гэтай інфармацыі чытач дакладна не ўпэўнены, бо ў мітусні ніхто нічога не разумеў і з’явілася шмат чутак.

— Але сябры расказвалі, што затрымалі адну дзяўчыну, якую палічылі арганізатаркай несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Сябры пра гэта ведаюць, бо трохі з ёй пагаварылі там. Яна казала, што прыехала з Польшчы да сяброў убачыцца, патусавацца, і збіралася потым вярнуцца, — удакладняе Аляксей. — Каля пяці раніцы сілавікі з’ехалі, і ўсё: не было ні медэкспертаў, ні крыміналістаў, не збіралі доказы. Проста паставілі там таблічку «Купанне забароненае».

Пасля ад’езду АМАПа і МНС многія заставаліся на месцы вечарынкі. Хтосьці проста не хацеў з’язджаць, заплаціўшы грошы, хтосьці быў занадта п’яны, каб садзіцца за руль.

— Хоць некаторыя з’ехалі п’янымі адразу, каб паспець да прыезду АМАПа, — дадае суразмоўца. — Мае сябры заставаліся там да абеду нядзелі, і на той момант было яшчэ шмат народу.

Што яшчэ вядома пра трагедыю?

Паводле зводкі МНС, а чацвёртай гадзіне раніцы ім паведамілі ўжо пра патанулага ўдзельніка рэйву.

Рэгіянальнае выданне «Прамень» таксама пісала, што 19 жніўня ў Стаўбцоўскім раёне «кампанія маладых людзей адпачывала на рацэ Нёман», і што там «патануў чалавек». Праўда, у сацсетках мясцовыя жыхары ўдакладняюць, што выданне памылілася, расказаўшы пра 32-гадовага мужчыну, які скакаў у ваду і зламаў шыю — гэта было ў іншым месцы. А падчас згаданага рэйву ўдзельнік загінуў. «У іх навіны перамяшаліся. У пятніцу ноччу патануў хлопец дзесьці ў раёне Кругліцы. Там нейкая вечарынка закрытая была. Іх у суботу спецслужбы разагналі», — напісаў адзін з каментатараў.

Яшчэ адзін мясцовы жыхар расказаў «Люстэрку», што яго сябры былі на закрытым мерапрыемстве. І яны пацвярджаюць: падчас вечарынкі патануў чалавек.

— Па плане яны мусілі гуляць з вечара пятніцы да нядзелі, — дадае суразмоўца. — Але ў суботу прыехалі сілавікі і ўсіх разагналі. Не ў курсе, затрымлівалі кагосьці ці не, але сяброў гэта ў любым выпадку ніяк не закранула. Яны сабралі намёт і з’ехалі ў іншае месца, дзе спакайней, і далей працягнулі адпачываць.

Чытайце таксама