Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  2. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  3. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  4. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  5. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  6. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  7. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  8. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  9. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  10. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  11. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  16. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  17. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка збянтэжыўся зніжэннем папулярнасці рабочых прафесій сярод моладзі. Гэтае пытанне ён закрануў 21 студзеня на сустрэчы з працоўным калектывам МАЗа і прадпрыемстваў холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ». Паводле палітыка, многія з прадстаўнікоў новага пакалення імкнуцца стаць блогерамі або сысці ў IT, замест таго каб засвойваць такія спецыяльнасці, як, напрыклад, электрагазазваршчык. Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што трэба актыўней прыцягваць на рынак працы тых, хто не працуе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У Аляксандра Лукашэнкі спыталі, ці не прывядзе такая сітуацыя да вялікага дэфіцыту спецыялістаў рабочых прафесій.

«Насцярожанасць такая ёсць», — адказаў палітык і дадаў, што апошнім часам, напрыклад, на рынку працы ўзрастае патрэба ў зваршчыках, іншых рабочых спецыяльнасцях. Пры гэтым на сустрэчы з работнікамі МАЗа таксама звярталі ўвагу на тое, што «праблема дэфіцыту такіх работнікаў ужо адчуваецца даволі востра ў шэрагу дзяржаваў». «У Беларусі сітуацыя ў гэтым плане пакуль адносна паспяховая, хоць некаторыя насцярожвальныя працэсы ўсё ж праяўляюцца», — адзначае прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Палітык звярнуў увагу, што цяпер у краіне патрэбныя перш за ўсё спецыялісты для рэальнага сектара эканомікі, як, напрыклад, калектывы МАЗа і канцэрна «БЕЛАЎТАМАЗ», якія ствараюць рэальны прадукт. Але нейкіх канкрэтных рашэнняў на гэтую тэму пакуль няма.

Нагадаем, 9 красавіка 2024 года палітык ужо наракаў на дэфіцыт кадраў на заводах.

«Аляксандр Лукашэнка неаднойчы падкрэсліваў неабходнасць актыўнага прыцягнення да працы тых, хто не працуе. А такіх дагэтуль нямала нават у Мінску», — паведамляе ягоная прэс-служба. «Нам трэба разабрацца з гэтымі абуральнымі момантамі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, яшчэ 16 лістапада 2024 года палітык заявіў, што ў Беларусі не мусіць быць «бамжоў і дармаедаў». На яго думку, «усе павінныя варушыцца, працаваць, зарабляць на сябе і на сваю сям’ю». Раней чыноўнікі заяўлялі, што могуць увесці чарговыя абмежаванні для тых, хто трапіў у базу «дармаедаў».

Акрамя таго, ёсць патэнцыял для прыцягнення на рынак працы мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь, але тут мусіць быць вельмі ўважлівае стаўленне з боку працадаўцаў, лічыць палітык. «Вы бярыце іх на працу, але з кадравікамі прапрацуйце кожнага, вы за іх будзеце несці адказнасць, — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. — Я не супраць, няхай людзі прыязджаюць, працуюць».