Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  6. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  7. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  8. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  9. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  12. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  13. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  14. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  15. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  16. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  17. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  18. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
Читать по-русски


З пачатку года з Казахстана ў Беларусь завезлі значна больш, чым звычайна, смартфонаў, камп’ютараў і ноўтбукаў, а таксама хлеба. Пра гэта паведамляе LS са спасылкай на звесткі нацыянальнай статыстыкі.

Сталіца Казахстана Астана, здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

За першы квартал 2023 года імпарт з Казахстана ў Беларусь прасеў амаль у 16 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым пералік казахскіх тавараў, увезеных у нашую краіну, істотна змяніўся. У ім з’явіліся новыя пазіцыі: легкавыя машыны (84 штукі), аўтапагрузнікі, вадкасныя помпы, шарыкавыя і ролікавыя падшыпнікі.

Адчувальна вырас імпарт смартфонаў і тэлефонаў з Казахстана — у 286 разоў (152 тысячы), хлебабулачных вырабаў — амаль у 100 разоў, камп’ютараў і ноўтбукаў — амаль у 20 разоў.

А вось экспарт з Беларусі ў Казахстан, наадварот, вырас — на 18,3%. Пры гэтым амаль у 133 разы павялічыліся пастаўкі пруткоў з жалеза, у 2,6 разу — дрэва і вырабаў з яго, на 62% — сыроў і тварагу і на 35,3% — каўбас.

Таксама нашая краіна паставіла ў Казахстан амаль у 5 разоў больш, чым за першы квартал мінулага года, газона- і сенакасілак, на 27,7% больш трактароў і на 84,5% больш пластмасаў і вырабаў з іх. Затое экспарт беларускай мэблі абрынуўся на 82,1%, ялавічыны — на 28,3%.

Нагадаем, днямі Мінгандлю ЗША забараніла экспарт у Беларусь і Расію тэлефонаў, дыктафонаў і бытавой тэхнікі, а таксама прамысловых вырабаў — усяго больш за 1220 пазіцый.

Яшчэ раней улады ЗША забаранілі завозіць у Беларусь смартфоны, якія каштуюць больш за 300 даляраў, а заадно бытавыя кавамашыны, кандыцыянеры, мікрахвалевыя печы і іншую тэхніку.