Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  2. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  3. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  4. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  5. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  6. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  7. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  8. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  9. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  10. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  11. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  16. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  17. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
Читать по-русски


Некаторыя беларусы аддаюць перавагу таму, каб з’язджаць на заробкі ў Еўропу, там, маўляў, умовы і зарплаты лепшыя. Частка нашых землякоў лічыць вялікай удачай уладкаванне на чужыне ў фірму суайчынніка. Як расказалі працоўныя мігранты, не ўсе з іх застаюцца задаволеныя такім супрацоўніцтвам (але ёсць і добрыя прыклады).

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Працавалі і цярпелі

Мінчук Рыгор (імёны герояў артыкула змененыя) — будаўнік, займаецца маналітнымі работамі. У канцы 2021 года ён паехаў на заробкі ў Гданьск. За год з лішнім мужчына сутыкнуўся з трыма фірмамі, заснаванымі беларусамі, і ад усіх трох у работніка засталіся негатыўныя ўражанні.

Спярша Рыгор уладкаваўся па рэкамендацыі ў фірму, створаную жыхаркай Гродна. Аформілі яго афіцыйна, усе неабходныя дакументы былі зробленыя кампаніяй.

— Два месяцы працавалі нармальна. Заробак 20 злотых (амаль 11 рублёў. — Заўв. рэд.) за гадзіну нас задавальняў — гэта была стандартная аплата ў той час. А потым яго пачалі затрымліваць: спачатку на тыдзень, а потым на месяцы, — успамінае Рыгор.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Супрацоўнікі працавалі і цярпелі, хоць і выказвалі сваё абурэнне дырэктару. Можа, так працягвалася б і далей, але на аб’екце польскі замоўца пачаў патрабаваць, каб беларусы працавалі больш.

— Мы ж ведаем нормы выпрацоўкі, усе раней працавалі на будоўлі. Напрыклад, на траіх за працоўны дзень мы рабілі чарнавыя падлогі ў трох дамках — гэта было нармальна. А тут нам навальваюць за дзень па пяць-шэсць дамкоў. Працуем па 12−14 гадзін у суткі, а заробак мала таго што ранейшы, дык яго яшчэ і не плацяць своечасова.

Перамовы і скаргі работнікаў на ўмовы аплаты працадаўца спачатку не чуў, а калі яны моцна «надакучылі», то дадалі да кожнай гадзіны па адным злотым, выйшаў 21 злоты (11,5 рубля) за гадзіну працы. У выніку праз восем месяцаў Рыгор і яго напарнікі вырашылі звольніцца. Грошы ім выплацілі амаль усе, вылічылі каля 1000 злотых (550 рублёў) з кожнага — за дакументы, якія ім афармляла кампанія падчас працаўладкавання.

Пасля гэтага Рыгор уладкаваўся да Аляксандра, яшчэ аднаго гродзенца, які адкрыў фірму ў Польшчы. Зарплата тут залежала ад выпрацоўкі — колькі адпрацуеш, столькі і атрымаеш, гэта работніка падкупіла.

— У першыя месяцы заробак выйшаў большы, чым на мінулым фірме, выплацілі яго своечасова. А потым пачаліся затрымкі зарплаты па некалькі месяцаў. Прычым Аляксандр прыязджаў на аб’ект і жаласным тонам тлумачыў нам, што яго хтосьці кінуў, таму і нам грошы ён заплаціць своечасова не можа.

Пасля рабочыя даведаліся, што пра наймальніка ходзяць дрэнныя водгукі. У сеціве яны знайшлі каментары, што працадаўца нібыта адкрывае адну фірму за адной, не разлічыўся прыкладна з 60 будаўнікамі, з якімі працаваў. Пра тое, што брыгада Рыгора не атрымлівае грошай за працу, даведаліся палякі, на аб’екце якіх яны працавалі. Высветлілася, што яны разлічваліся з Аляксандрам своечасова, але куды ішлі грошы — невядома.

Фото: Pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

— Вырашылі мы зноў звальняцца. Грошай так і не ўбачылі. На сёння Аляксандр не даплаціў мне каля 12 000 злотых.

Пасля гэтага Рыгор вырашыў сам адкрыць у Польшчы фірму і забяспечваць працай сябе і сваіх землякоў. Дасканала польскай мовы ён не ведаў, ды і не разбіраўся ў законах краіны, таму вырашыў даручыць усе клопаты па рэгістрацыі кампаніі і вядзенні дакументацыі кансалтынгавай фірме. Патрэбную кампанію ён знайшоў у інтэрнэце, і зноў уладальнікамі аказаліся выхадцы з Беларусі.

— Мне здавалася, што хлопцы нармальна працуюць — вядуць справы фірмы, бухгалтэрыю, афармляюць выплату падаткаў. Але чым больш я заглыбляўся ў адміністраванне і фінансавую частку, тым больш разбіраўся ва ўсякіх нюансах. Урэшце аказалася, што мы не плацім усіх падаткаў — няма выплат падатку на прыбытак. А гэта пагражае велізарнымі штрафамі.

Рыгор так і не змог высветліць у кансалтынгавай фірмы, чаму падатак не быў заплачаны своечасова. Таксама выявілася, што ў дакументах, якія Рыгор падаваў бухгалтару з фірмы, няма часткі фактураў на выкананне асобных работ.

— Цяпер я проста хачу закрыць справы з гэтай кампаніяй і сысці ў іншую. Але абавязкова створаную палякамі, з землякамі больш не звяжуся.

«Навошта пры сытым жыцці займацца такімі справамі»

У Беларусі Андрэй працаваў сталяром-чырванадрэўшчыкам. Да 2020 года з замовамі ў яго не было праблем, але потым іх станавілася ўсё менш. Таму мужчына вырашыў паехаць на заробкі ў Еўропу. Па рэкамендацыі знаёмага ён абраў шматпрофільную будаўнічую фірму ў Швецыі, дзе ўладальнік і дырэктар — беларус, што з’ехаў у гэтую краіну каля 15 гадоў таму.

— Па зарплаце пытанняў у мяне не было — сума, на якую мы дамаўляліся, выплачвалася цалкам і своечасова. Магчыма, таму, што я сябе так паставіў адразу: выразна і канкрэтна заявіў, чаго я хачу. Хоць у некаторых маіх калегаў з гэтым былі праблемы — пастаянныя затрымкі заробку. І гэта нягледзячы на тое, што ў Швецыі за такія справы вельмі вялікая адказнасць, — расказаў Андрэй.

Иллюстративное фото Pixabay.com
Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

З часам работнік зразумеў, што дырэктар кампаніі хітруе, каб недаплаціць падаткі. Высветлілася, што ён не аформіў належным чынам страхоўкі на сваіх супрацоўнікаў. Калі б пра гэта даведаліся шведскія ўлады, гэта дрэнна адбілася б на Андрэю — яму маглі б не падоўжыць дазвол на знаходжанне ў краіне.

— Швецыя — краіна, дзе мясцовыя кампаніі выконваюць законы. Гэта толькі нашыя пачынаюць нешта прыдумляць, каб выгады больш атрымаць. Але я не разумею, навошта пры сытым жыцці, якое яны маюць, займацца такімі справамі.

Адпрацаваўшы ў беларускага працадаўцы восем месяцаў, Андрэй звольніўся. Ён разаслаў рэзюмэ ў пяць шведскіх кампаній — усюды яго гатовыя былі ўзяць на працу. Мужчына абраў кампанію, у якой прапанавалі большы заробак, і працуе там ужо два месяцы.

— Я выконваю тую ж працу, што і раней, толькі цяпер мая зарплата на 600 еўра большая. Акрамя таго, тут мне далі поўны сацпакет: сацыяльны аплачваны адпачынак на 10 дзён, планавы працоўны адпачынак. Калі мне трэба працаваць у святочныя дні, гэтая праца аплачваецца ў падвойным памеры.

Андрэй кажа, што на новым месцы ў калектыве здаровая абстаноўка, там ён адчувае сябе камфортней, дырэктар паважае яго і падчас выканання якіх-небудзь работ пытае яго парады.

«Стаўленне як да таннай рабсілы»

Вадзім уладкаваўся працаваць у фірму ва Уроцлаве, дзе ўласнік і кіраўнік быў з Беларусі. Кампанія займалася мантажом металаканструкцый. Мужчына выконваў свае працоўныя абавязкі і не наракаў, пакуль не даведаўся, што кіраўніцтва эканоміць на заробках супрацоўнікаў.

— Аказалася, што нам плацілі па самых нізкіх стаўках ў галіне, нават тым, хто быў з досведам працы. Былі велізарныя перапрацоўкі, але яны суправаджаліся словамі «нічога тут не робіце». Схема супрацоўніцтва была ў стылі «ты сюды прыехаў працаваць, вось і не задавай пытанняў і ні на што не прэтэндуй», — расказаў пра працу ў Польшчы Вадзім.

Фото: "Зеркало"
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Мужчына кажа, што ён быў аформлены па дамове падраду. На яго думку, кіраўніцтва выбрала менавіта такі фармат працоўных адносін, каб «не несці ніякай адказнасці за працаўніка». Акрамя таго, работнікаў дапускалі на аб’ект без навучання, якое фірма абяцала правесці, а потым прапанавала будаўнікам прайсці курсы за свой кошт.

Калі Вадзім вырашыў звольніцца, яму паведамілі, што вылічаць грошы за рабочую вопратку. У выніку падчас канчатковага разліку ён недаатрымаў каля 1500 злотых (больш за 820 рублёў).

— Пасля я ўладкаваўся да польскага працадаўцы на аналагічную працу, але з меншай нагрузкай. На фірме выконвалі рэжымы працы і адпачынку, з’явіўся поўны сацпакет. Тут усё празрыста, але без ведання польскай мовы я б сюды не трапіў — давялося вывучыць да досыць камунікатыўнага ўзроўню.

Ацэньваючы свой працоўны досвед, Вадзім кажа, што з першым працадаўцам яму проста не пашанцавала, у землякоў ёсць пазітыўнейшыя прыклады. Што да яго самога, то ён «натрапіў не на таго чалавека».

— Мне здавалася, што дырэктар першай фірмы, які ў свой час трапіў у няміласць да беларускага рэжыму, будзе карэктны са сваімі землякамі і таварышамі па няшчасці, якія ў яго працуюць. А тут стаўленне як да таннай рабсілы. Такія людзі жывуць адным днём, без паняцця «рэпутацыя». У Польшчы і Германіі, дзе я працаваў, вельмі ганарацца, калі кампанія мае 20, 30, 50 гадоў досведу на рынку ў сваёй сферы, яны называюць фірмы сваімі прозвішчамі. А нашыя робяць фірмы-аднадзёнкі з назвай нешта кшталту «белспецпрафдрэўметкрэп», каб рубіць грошы, а ў гэтай справе ўсе метады добрыя.

«Разлічылі цалкам, ніякага падману»

Папрацаваць у Польшчы на будоўлі Канстанціну прапанаваў яго сябар. Таварыш ужо працаваў там у фірме, якую арганізаваў беларус, ён на сваім досведзе быў упэўнены, што заробак будзе большы, чым на радзіме. Канстанцін на прапанову адгукнуўся.

— У нашай брыгадзе было сем беларусаў. Кіраўнік плаціў столькі, колькі абяцаў. Дадаткова сказаў, што ёсць магчымасць атрымліваць прэмію ў залежнасці ад вынікаў працы. Адзін раз ён яе заплаціў, — успамінае мужчына.

Усё ішло добра: жыллё давалася бясплатна, праца па васьмігадзінным графіку з выходнымі ў суботу і нядзелю. Канстанцін кажа, што заробак адпавядаў рынку Польшчы, яму ўдавалася адкладаць нават больш грошай, чым у Мінску.

Аднак праз чатыры месяцы мужчына вырашыў будоўлю кінуць. Кажа, з’явілася жаданне ўладкавацца на прэстыжнейшую працу, ды і зімой у мароз на свежым паветры працаваць не хацелася.

— Разлічылі мяне цалкам, ніякага падману, далі нават кампенсацыю за нявыкарыстаны адпачынак. Так што мне няма на што скардзіцца на свайго былога дырэктара, гэта хутчэй ён крыўдзіцца за тое, што я звольніўся пры такім стаўленні.

Пасля будоўлі Канстанцін уладкаваўся працаваць менеджарам па продажах (балазе польскую мову ён ведае) у кампанію, таксама заснаваную беларусам. У яго офісная праца, дзе працуе ён больш, чым на будоўлі, пры гэтым заробак захаваўся на ранейшым узроўні. На сённяшні дзень яго ўсё задавальняе і звальняцца ён не збіраецца.

«Залежыць не ад нацыі»

У Беларусі Мацвей працаваў у айцішнай кампаніі, заснаванай землякамі. Фірма вырашыла рэлакавацца ў Польшчу і перавезці туды сваіх супрацоўнікаў. Мацвею і яго сям'і таксама прапанавалі пераехаць.

— У траўні гэтага года мы былі ўжо ў Польшчы. Фірма аплаціла нам жыллё на першыя тыдні, пакуль мы не падбяром сабе варыянт. Таксама кампанія рыхтавала дакументы для нашай легалізацыі, — расказаў Мацвей.

Была ўмова: калі мужчына не прапрацуе на прадпрыемстве адзін год, то грошы за гэтыя бенефіты ён мусіць вярнуць. Пад гэтую дамоўленасць Мацвей акурат і трапляў, бо праз тры месяцы вырашыў звольніцца.

— Мяне ніхто не крыўдзіў і не кідаў, усё, што было абяцана, фірма выплачвала. А звольніцца я вырашыў сам — зразумеў, што не цягну працу, якая мне даручаная. Я зрабіўся раздражнёным, пачаў зрывацца на сям'і.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Звальненне прайшло гладка, кіраўніцтва прыняло аргументы свайго супрацоўніка, разлічылася з ім па зарплаце. Больш за тое, яму паведамілі, што ён можа не вяртаць выдаткі, якія кампанія панесла ў сувязі з рэлакацыяй яго сям'і.

— Я не нейкі круты спецыяліст, што менавіта са мной так зрабілі. Я просты супрацоўнік, і такіх, як я, вельмі шмат, прычым людзі гатовыя працаваць і за меншыя грошы. Гэта ў кампаніі такое стаўленне да людзей.

Мужчына ўладкаваўся ў іншую беларускую фірму, якая рэлакавалася ў Польшчу. І пра яе Мацвей нічога дрэннага сказаць не можа, наадварот: стаўленне ў калектыве прыязнае, на роўных, усе пытанні вырашаюцца разам, кіраўніцтва не ставіць сябе вышэй за супрацоўнікаў. Сілы з мужчыны «не выціскаюць», а перапрацоўка магчымая толькі калі на яе згаджаецца сам працаўнік.

— Ведаю, што часам паміж землякамі ўзнікаюць такія адносіны, пра якія з’едліва кажуць: «Беларус беларусу беларус». На шчасце, у мяне такога досведу няма. Лічу, што гэта залежыць ад канкрэтных людзей, а не ад нацыі, да якой яны належаць.