Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  2. Представитель Кремля: Москва против временного перемирия
  3. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  4. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  5. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  6. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  7. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  8. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  11. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  12. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  13. Кремль молчит, а СМИ не знают, как освещать — как в России Z-сообщество и пропаганда отреагировали на итоги встречи Украины и США
  14. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  15. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  16. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  17. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  18. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  19. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
Читать по-русски


Камітэт дзяржаўнай бяспекі і Аператыўна-аналітычны цэнтр змогуць атрымаць непасрэдны кругласутачны доступ да базаў дадзеных і інфармацыйных сістэм інтэрнэт-рэсурсаў Беларусі ў мэтах аператыўна-вышуковай дзейнасці. Усе сайты, на якія яны пакажуць, абавязаныя будуць усталяваць сабе сістэму, якая дасць сілавікам такі доступ. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 368, які быў падпісаны 18 кастрычніка і ў пятніцу, 21 кастрычніка, афіцыйна апублікаваны.

Фото: Thomas Jensen, Unsplash
Фота: Thomas Jensen, Unsplash

Указ зацвердзіў новае палажэнне «Аб парадку ўзаемадзеяння аператараў электрасувязі, пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі і ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць».

Указ загадвае пастаўшчыкам паслуг электрасувязі і ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсаў выкарыстоўваць «інфармацыйную сістэму электроннага ўзаемадзеяння» для ўзаемадзеяння з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, то-бок ААЦ і КДБ. Гэтую інфармацыйную сістэму распрацуе РУП «Цэнтр лічбавага развіцця», а нагляднае РУП «БелДІЭ» будзе сачыць, каб сілавікі, уладальнікі сайтаў і пастаўшчыкі сувязі мелі да гэтай сістэмы кругласутачны свабодны доступ.

Патрабаванне падключыцца да інфармацыйнай сістэмы не распаўсюджваецца аўтаматычна адразу на ўсе інтэрнэт-рэсурсы і ўсіх пастаўшчыкоў сувязі. Тых, хто павінен будзе гэта зрабіць, будуць вызначаць КДБ і ААЦ. Затым «БелДІЭ» цягам трох дзён накіруе ўладальніку сайта апавяшчэнне, што ён павінен падключыцца да сістэмы.

Пасля гэтага ўладальнік сайта цягам месяца павінен зарэгістравацца ў інфармацыйнай сістэме і цягам трох — забяспечыць усё, каб базы дадзеных сайта і аўтаматызаваныя сістэмы, а таксама абсталяванне адказвалі ўстаноўленым тэхнічным патрабаванням (іх зацвярджае КДБ і ААЦ). Пры неабходнасці ўладальніку рэсурсу трэба будзе купіць абсталяванне і гэтак далей, усе работы праводзяцца ўласным коштам.

Вынікам мусіць стаць тое, што КДБ і ААЦ атрымаюць бясплатны кругласутачны дыстанцыйны доступ да базаў дадзеных і аўтаматызаваных сістэмаў сайта. Гаворка ідзе пра тыя базы і сістэмы, якія ўтрымліваюць інфармацыю пра карыстальнікаў, пра паслугі электрасувязі, інтэрнэт-паслугі і іншыя паслугі, якія былі аказаныя карыстальнікам з дапамогай дадзенага сайта.

«Пастаўшчыкі паслуг электрасувязі, уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў абавязаныя прадастаўляць бясплатна ў электронным выглядзе па патрабаванні ўпаўнаважаных падраздзяленняў і ва ўстаноўленыя гэтымі падраздзяленнямі тэрміны дакладную і поўную базу дадзеных пра карыстальнікаў, а таксама ў рэжыме рэальнага часу інфармацыю, у тым ліку тэхнічную, пра ўсе аказаныя карыстальнікам паслугі», — гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, уладальнікі рэсурсаў і пастаўшчыкі сувязі абавязаныя не менш чым год захоўваць інфармацыю пра ўсе паслугі, аказаныя карыстальнікам.

Уладальнікам сайтаў і пастаўшчыкам сувязі таксама давядзецца клапаціцца пра абарону звестак, звязаных з аператыўна-вышуковымі мерапрыемствамі. Дапускаць да рамонту і абслугоўвання абсталявання і сістэм, звязаных з прадстаўленнем сілавікам доступу да дадзеных, можна будзе толькі абмежаванае кола асоб.

У палажэнні падкрэсліваецца, што доступ да базаў дадзеных карыстальнікаў будуць мець толькі ўпаўнаважаныя сілавыя падраздзяленні, усе звароты да базаў праз інфармацыйную сістэму будуць у гэтых падраздзяленнях рэгістравацца, і звесткі пра звароты мусяць захоўвацца не менш за пяць гадоў.

Калі ж уладальнік сайта або пастаўшчык сувязі парушыў патрабаванні палажэння — не даў доступу сілавікам цягам прадпісанага тэрміну, не забяспечыў выкананне тэхнічных патрабаванняў, дапусціў і не ліквідаваў парушэнні і гэтак далей, — то па рашэнні ААЦ ці КДБ доступ да інтэрнэт-рэсурсу можа быць абмежаваны. Разблакаваць сайт ці не, будзе вырашаць той жа орган (КДБ ці ААЦ), пасля таго як парушэнні ліквідуюць.

Асобны раздзел палажэння прысвечаны ўзаемадзеянню сілавікоў з аператарамі сувязі, а менавіта — пытанням укаранення і выкарыстання сістэмы забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў (САВМ). Гэта сістэма, якую ўжо даўно абавязаныя выкарыстоўваць усе аператары сувязі ў Беларусі. САВМ дазваляе сілавікам у рэжыме анлайн сачыць за ўсімі кліентамі аператара сувязі. Менавіта аналаг САВМ цяпер давядзецца ўсталёўваць і інтэрнэт-рэсурсам, а значыць, сілавікі змогуць атрымліваць нашмат больш дэталёвую інфармацыю пра актыўнасць інтэрнэт-карыстальнікаў.

Палажэнне ўступіць у сілу праз тры месяцы пасля яго апублікавання, а пункт указа аб тым, што пастаўшчыкі сувязі і ўладальнікі сайтаў павінныя па ўказанні КДБ ці ААЦ падключыцца да інфармацыйнай сістэмы сілавікоў, запрацуе праз шэсць месяцаў.