Кембрыджскі слоўнік англійскай мовы (Cambridge Dictionary) назваў словам 2024 года дзеяслоў «маніфеставаць» (manifest), які азначае візуалізацыю дасягнення жаданага з верай у тое, што гэта павялічвае шанцы на поспех, паведамляецца на сайце.
Паводле вызначэння слоўніка, «маніфеставаць» значыць «выкарыстоўваць такія метады, як візуалізацыя і афірмацыя, каб уявіць сабе дасягненне жаданага і паверыць у тое, што гэта павышае шанцы на ажыццяўленне».
У 2024 годзе дзеяслоў увайшоў у топ пошукавых запытаў і атрымаў 130 тысяч праглядаў. Яго выкарыстоўвалі ў тым ліку вядомыя артысты, спартоўцы і прадпрымальнікі — сярод іх гімнастка Сімона Байлз, лёгкаатлет Эзра Фрэх, спявачкі Сабрына Карпентэр і Дуа Ліпа.
Адзначаецца, што слова «маніфеставаць» мае багатую гісторыю: яшчэ ў XIV стагоддзі яго выкарыстоўваў паэт Джэфры Чосер, пазней — драматург Уільям Шэкспір. Праўда, яго значэнне з тых часоў змянілася. Першапачаткова гэты дзеяслоў, які прыйшоў у англійскую мову з лаціны і французскай, значыў «зрабіць нешта ясным і відавочным», аднак да 2024 года ператварыўся ў сімвал аптымізму.
У 2023-м, паводле версіі Кембрыджскага слоўніка, словам года стаў дзеяслоў «галюцынаваць», які набыў новае значэнне з развіццём тэхналогіі штучнага інтэлекту (ШІ).