Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  2. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  3. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  4. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  5. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  6. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  7. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  8. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  11. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  12. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  13. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  14. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  15. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  16. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  17. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
Читать по-русски


У педыятрычным аддзяленні Жыткавіцкай раённай бальніцы 27 жніўня памерла дзяўчынка, якой быў усяго месяц. Пра гэта журналістам расказала мама малой Саманта. Гэта было яе першае дзіця.

Рука младенца. Фото: pixabay.com
Рука немаўляці. Фота: pixabay.com

У Саманты гэта было першае дзіця. Маладая жанчына родам з Талачына. У Жыткавічы, дзе адбылася трагедыя, пераехала пасля замужжа. Месяц таму яна нарадзіла дачку ў Гомельскім абласным радзільным доме. Дзяўчынка, кажа маці, адчувала сябе добра.

Раніцай 26 жніўня Саманта павезла дзяўчынку ў мясцовую паліклініку на планавы агляд педыятра. Але, кажа, паказаць дзіця доктары так і не ўдалося: усе былі ў адпачынках.

 — Мы вярнуліся дадому, і гадзін да дзвюх з Раянай усё было добра (маці і дзіця — прадстаўнікі этнічнай групы цыган, адсюль такія незвычайныя імёны. — Заўв. рэд.). А пасля я заўважыла, што ў малой паднялася тэмпература, памерала: было 38. Мне стала трывожна, і я выклікала хуткую: не ведала, як наогул збіваць тэмпературу ў такіх маленькіх. Лішні раз баішся дакрануцца, а тут такое! Прыехаў фельчар, агледзеў, зрабіў укол, збіў тэмпературу і параіў ехаць у бальніцу. «Бо тэмпература, бо будзе лепш, калі такое маленькае дзіця будзе пад наглядам дактароў», — тлумачыў ён мне. Я хутка сабрала рэчы і паехала.

У прыёмны пакой Жыткавіцкай раённай бальніцы Раяна паступіла каля 16 гадзін таго ж дня. У малой узялі аналізы крыві, пазней яе агледзеў доктар.

— Потым нас з дачкой змясцілі ў палату. Прыйшла доктарка, паслухала яе, прызначыла лячэнне. Бліжэй да вечара, гадзін у сем, малая стала неспакойнай, пачала плакаць, я паклікала медсястру, папрасіла яе памераць тэмпературу. Тэрмометр паказаў 37 градусаў, медсястра прынесла ў шпрыцы лекі (гарачкапаніжальнае. — Заўв. рэд.) і сказала уліць у рот малой. Я ўліла. Медсястра была побач. Дзяўчынка супакоілася і заснула на нейкі час. Спала ўрыўкамі, а бліжэй да трох гадзін ночы ў яе пачалася істэрыка.

У гэты момант Саманта заўважыла на твары ў дачкі нейкія прышчыкі і паклікала медсястру. Калі тая неўзабаве падышла, дзіцяці стала прыкметна горш. Дзяўчынцы зноў далі лекі. Як кажа маці — ад алергіі. Але малой нічога не дапамагала. Пазней, расказала журналістам Саманта, прыехаў педыятр, сабраўся кансіліум.

— Сказалі, што гэта не алергія, што гэта інфекцыя, назвалі нейкую хваробу, але я не запомніла. Дачку забралі ў рэанімацыю, а раніцай паведамілі, што яе больш няма. Цела яе нам аддалі не адразу: як я зразумела, яе забіралі на ўскрыццё ў Гомель.

У медычным пасведчанні пра смерць у якасці непасрэднай прычыны смерці стаіць вірусная інфекцыя неўдакладненай этыялогіі.

— Сёння я напісала заяву ў СК (Жыткавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта. — Заўв. рэд.), хачу, каб ацанілі дапамогу, аказаную маёй дачцэ.

А што кажуць у бальніцы?

У тэлефоннай размове з журналістам медработнік Жыткавіцкай раённай бальніцы пацвердзіў смерць дзяўчынкі раніцай 27 жніўня і дадаў, што медперсанал са свайго боку зрабіў усё магчымае, каб яе выратаваць.