Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  2. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  3. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  4. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  5. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  6. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  7. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  8. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  11. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  12. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  13. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
Читать по-русски


/

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сцвярджае, што памілаванні былога амерыканскага лідара Джо Байдэна «несапраўдныя і не маюць юрыдычнай сілы», бо былі падпісаныя аўтаматычнай прыладай, якая імітуе подпіс. Пра гэта ён напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social.

Дональд Трамп. Фото: Flickr / The White House
Дональд Трамп. Фота: Flickr / The White House

«„Памілаванні“, якія снулы Джо Байдэн падараваў, абвяшчаюцца несапраўднымі, пазбаўленымі юрыдычнай сілы і наступстваў, бо яны былі падпісаны аўтаматычнай прыладай, якая імітуе подпіс. Іншымі словамі, Джо Байдэн не падпісваў іх, але, што яшчэ важней, ён нічога пра іх не ведаў! Неабходныя дакументы пра памілаванне не былі растлумачаныя Байдэну ці ўхваленыя ім. Ён нічога пра іх не ведаў, а тыя, хто ведаў, маглі здзейсніць злачынства», — лічыць Трамп.

23 снежня мінулага года Байдэн памілаваў амаль усіх асуджаных на смяротнае пакаранне па федэральных абвінавачаннях. 17 студзеня Байдэн змякчыў прысуды прыкладна 2,5 тыс. асуджаных за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.

Акрамя гэтага, ён у папераджальным парадку памілаваў шэраг асобаў, якім Трамп пагражаў пераследам, у іх ліку — былы кіраўнік Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў УС ЗША генерал Марк Мілі, былы дырэктар Нацыянальнага інстытута алергічных і інфекцыйных захворванняў Энтані Фаучы, а таксама чальцы спецыяльнага камітэта Палаты прадстаўнікоў Кангрэса, які расследаваў абставіны штурму Капітолія ў пачатку 2021 года, і супрацоўнікі паліцыі Капітолія і акругі Калумбія, якія давалі паказанні па гэтай справе.

Джо Байдэн стаў кіраўніком дзяржавы, які аддаў найбольшую колькасць распараджэнняў пра памілаванне і змякчэнне пакарання ў гісторыі Злучаных Штатаў.